“МУЗЕЙНЫЯ ЛАБІРЫНТЫ. ЧАС СЯМЕЙНЫХ АДКРЫЦЦЯЎ”

Хутка стартуе міжмузейны праект “МУЗЕЙНЫЯ ЛАБІРЫНТЫ. ЧАС СЯМЕЙНЫХ АДКРЫЦЦЯЎ”!

Запрашаем да ўдзелу ўсёй сям'ёй!

Суперпрыз – сямейная вандроўка па Беларусі!

У перыяд з 29 сакавіка па 23 мая 2021 г. музеі Мінска запрашаюць жыхароў сталіцы разам са сваімі сем’ямі выправіцца ў незвычайнае падарожжа па мудрагелістых музейных “лабірынтах”. Захапляльны маршрут будзе пралягаць праз Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей гісторыі горада Мінска, Літаратурны музей Петруся Броўкі і Беларускую хатку.

ШТО ЧАКАЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ПАДЧАС МУЗЕЙНЫХ ПРЫГОД?

Таямнічыя і займальныя маршруты, захапляючы працэс пошуку і радасць адкрыццяў! Якая б тэма не ўваходзіла ў кола інтарэсаў сям’і – гісторыя, тэатр, літаратура – музеі задаволяць самых дапытлівых, а маляўнічыя пуцяводнікі дапамогуць не заблукаць у музейных “лабірынтах”.

“Музейныя лабірынты” падораць незабыўныя ўражанні і яркія эмоцыі як дарослым, так і іх дзецям, а веснавыя школьныя канікулы могуць стаць пачаткам сямейных адкрыццяў!

ПРАВІЛЫ УДЗЕЛУ:

Праект разлічаны на групавых удзельнікаў (найперш, сямейныя каманды). Колькасць чалавек у камандзе – не больш за 5.

Распачаць вандроўку можна з любога музея.

У першым музеі маршрута камандзе будзе выдадзены пашпарт удзельніка.

Кожны музей прапаноўвае камандам-удзельнікам сваю праграму-заданне.

Перамяшчацца па музеях можна ў адвольным парадку. Галоўнае – прайсці ўсе 6 музеяў, у кожным з іх атрымаць пячатку.

Пакінуць пашпарт неабходна ў апошнім музеі.

Тэрмін удзелу – з 29.03.2021 па 23.05.2021.

Урачыстае падвядзенне вынікаў адбудзецца 29.05.2021 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

ПРЫЗЫ. Усе каманды атрымаюць ад арганiзатараў «Музейных лабiрынтаў» памятныя сувеніры. Самыя нястомныя, кемлівыя і дапытлівыя, хто не сыйдзе з дыстанцыі, возьмуць удзел у розыгрышы Суперпрыза – сямейнай вандроўкі па Беларусі ад генеральнага партнёра праекта – Нацыянальнага агенцтва па турызме.

987